На заўтрашні матч Беларусь — Украіна прададзена толькі каля 8 тысяч білетаў

Адборачны матч чэмпіянату свету 2010 года па футболе паміж нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Ўкраіны не выклікае вялікага ажыятажу ў заўзятараў. Ён пройдзе ў сераду, 9 верасня (пачатак а 20-й гадзіне) на мінскім стадыёне "Дынама", але білетаў прададзена ў тры разы меней, чым на жнівеньскі матч з харватамі.  Вось што паведаміў Еўрарадыё гендырэктар унітарнага прадпрыемства "Дынама Спорт" Уладзімір Вільчынскі:

"Калі ўлічваць, што 7700 білетаў мы прадалі на сённяшні ранак, я думаю, што тысяч 10 мы і збярэм".

Адзначым, што самыя дарагія білеты на матч зборных Беларусі і Ўкраіны каштуюць 50 тысяч рублёў.

Верагодна, цікаўнасць заўзятараў да выступленняў нацыянальнай зборнай у адборачным цыкле знізілася пасля таго, як наша каманда згубіла шансы на змаганне за 2-е месца ў групе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі