На зборах тэрабароны ў Ваўкавыску "нязгодных або незадаволеных" не знайшлі

Ваўкавыская тэрабарона

Ваўкавыская тэрабарона / volkovysknews.by

У Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці працягваюцца зборы мясцовай тэрытарыяльнай абароны. Ваеннаабавязаных збіраюць у адным з населеных пунктаў раёна, дзе ім прадаставілі адміністрацыйны будынак. Як піша раённая газета, спачатку сабралі былых афіцэраў (і вайскоўцаў, і міліцыянераў), пасля — радавых і сяржантаў запасу. Заняткі з імі будуць працягвацца тры тыдні. І гэта не толькі тактыка, агнявая падрыхтоўка, але і ідэалагічныя заняткі. Ваенкам Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў палкоўнік Уладзімір Герасімчук кажа, што людзям расказваюць пра "напружаную міжнародную абстаноўку вакол нашай краіны". Іх рыхтуюць для таго, каб "здолець даць адпор ворагу". "Нязгодных або незадаволеных" сярод удзельнікаў збораў не знайшлі, падкрэсліў ваенкам.

З тэрабаронай будуць адпрацоўваць нясенне службы на КПП і пошук "дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка", барацьбу з імі.

На зборах тэрабароны ў Ваўкавыску "нязгодных або незадаволеных" не знайшлі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі