Супраць жонкі вакаліста гомельскай этна-групы завялі крымінальную справу
Вікторыя і Дзмітрый Гаўрыліны / @viasna96
Супраць Вікторыі Гаўрылінай — жонкі вакаліста гомельскай этна-групы "Бан-Жвірба " — завялі крымінальную справу. Пра гэта стала вядома праваабаронцам.
Дзмітрыя і Вікторыю Гаўрыліных затрымалі ў Гомелі яшчэ ў канцы студзеня. У эфіры АНТ напярэдадні паказалі "пакаяннае" відэа з жанчынай. З сюжэту стала зразумела, што Дзмітрыя судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула. Ён прабыў пад арыштам агулам 30 дзён і ўжо на волі. Вікторыя застаецца ў зняволенні. У сюжэце яе абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў, падпісках на "экстрэмісцкія" каналы, зліве дадзеных сілавікоў, удзеле ў плане "Перамога", фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці.
Праваабаронцы нагадваюць, што Дзмітрый Гаўрылін таксама з'яўляецца дырэктарам Гомельскага маторарамонтнага завода, а Вікторыя — прадпрымальніца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.