Затрымалі вакаліста гурта "Бан-Жвірба" разам з жонкай

Дзмітрый Гаўрылін і яго  жонка Вікторыя / t.me/flagshtok
Дзмітрый Гаўрылін і яго  жонка Вікторыя / t.me/flagshtok

У Гомелі 27 студзеня затрымалі вакаліста этна-гурта "Бан-Жвірба", паведамляе "Флагшток".

Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя былі затрыманыя міліцыяй 27 студзеня і пасля гэтага перасталі выходзіць на сувязь.

Гаўрылін з'яўляецца дырэктарам Гомельскага маторарамонтнага заводу. Сакратарка ў прыёмнай завода сказала журналістам, што дырэктара на месцы няма, і прапанавала затэлефанаваць на наступным тыдні.

24 снежня ўлады адмянілі канцэрт гурта "Бан-Жвірба".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі