Нацбанк не чакае, што дэнамінацыя прывядзе да росту коштаў
![Нацбанк не чакае, што дэнамінацыя прывядзе да росту коштаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bank02191011.jpg.webp?itok=cchOy-gw)
Нацыянальны банк Беларусі не чакае ажыятажу ў пунктах абмену валюты з-за запланаванай дэнамінацыі беларускага рубля. Пра гэта 5 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Лапко.
Паводле яго слоў, Нацбанк таксама не бачыць прычынаў для росту коштаў. Лапко адзначыў, што з 1 ліпеня 2016 года цэны на тавары і паслугі будуць пералічаныя. Ён нагадаў, што паўгода (з 1 ліпеня да 31 снежня 2016-га) цэны будуць пазначацца паралельна — старыя і новыя. І гэта робіцца не толькі для таго, каб людзі лепш арыентаваліся, але і для таго, каб "у гандлёвых арганізацый не было спакусы для акруглення цаны ў большы бок".
Фота: bymedia.net