Нацбанк: Новыя грошы, якія захоўваюцца з 2009-га, ад грыбка не пацярпелі
![Нацбанк: Новыя грошы, якія захоўваюцца з 2009-га, ад грыбка не пацярпелі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000021_644843_big.jpg.webp?itok=F0rmisJN)
Ніякіх праблем з захоўваннем новых беларускіх грошай не было. Пра гэта ў чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Лапко. Нагадаем, яны будуць уведзеныя з 1 ліпеня 2016 года.
Паводле слоў Лапко, у цэнтральным сховішчы новыя грошы захоўваліся з 2009 года. Менавіта тады новыя грошы надрукаваў адзін з манетных двароў у Еўропе.
“Грыбок, магчыма, у цэнтральным сховішчы [Нацбанка] ёсць. Але новыя грошы ад гэтага не пацярпелі”, — кажа Дзмітрый Лапко.
Фота: БЕЛТА