Надвор'е на 26 лютага: у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё

У Беларусі на 26 лютага аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёдзіцы. Пра гэта паведамляюць сіноптыкі.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў многіх раёнах, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі. На большай частцы тэрыторыі на дарогах утвараецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -5 да +1 градуса, днём па поўдні краіны чакаецца да +5.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі