Надзея Саўчанка прапанавала "здаць" Крым дзеля вяртання Данбаса
Вярнуць Данбас мірным шляхам Украіна зможа толькі ў тым выпадку, калі адмовіцца ад Крыма. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "112 Украіна" заявіла дэпутатка Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка.
Яна назвала Крым непрызнанай акупаванай тэрыторыяй і "чарговым Прыднястроўем". Саўчанка лічыць неабходным адмовіцца ад Крыма дзеля Данбаса, каб "не зрабіць Прыднястроўем яшчэ і Данбас". Іншага мірнага шляху яна не бачыць.
Расія далучыла Крым увесну 2014 года. Законнасць яго далучэння прызналі толькі Афганістан, Венесуэла, Куба, Нікарагуа, Паўночная Карэя і Сірыя.