Нафта ў абмен на суверэнітэт: чым скончыўся “піцерскі ваяж” Лукашэнкі — эфір

Павел Усаў / Еўрарадыё

Павел Усаў / Еўрарадыё

Чарговая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна падчас пасяджэння вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы не абяцала нічога добрага для незалежнасці і суверэнітэта Беларусі. Прынамсі, такое меркаванне выказвалі эксперты, у тым ліку ў эфіры Еўрарадыё. Маўляў, дамоўленасці ў межах "паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі" вядуць да паглынання нашай дзяржавы. Але што атрымалася ў выніку — невядома, бо, прынамсі пакуль што, канкрэтыкі наконт дасягнутых пагадненняў амаль няма. Ну, апроч таго, што два дыктатары дамовіліся сумесна супрацьстаяць "нацыстам" і "перапісванню гісторыі".

Што вядома наконт вынікаў паездкі Лукашэнкі ў Піцер на пасяджэнне дзяржсавета Саюзнай дзяржавы і ці варта асцерагацца гэтай невядомасці? Якія змены ў адносінах дэмсіл з Кіевам магчымыя ў выніку прызначэння прадстаўніка Украіны па Беларусі? Чаму на фоне вынішчэння ўсіх палітычных структур левыя з былой апазіцыйнай партыі "Справядлівы свет" не баяцца засноўваць “марксісцкую партыю”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі