Намеснік дырэктара пінскага ліцэя атрымаў 3 гады за збіццё навучэнца

Намеснік дырэктара па выхаваўчай працы пінскага ліцэю будаўнікоў атрымаў 3 гады абмежавання волі за тое, што пабіў свайго навучэнца.
Юнак і дырэктар паспрачаліся пад час уроку. Будучы будаўнік груба аблаяў настаўніка, за што і атрымаў непедагагічныя меры ўздзеяння.

Брыдкаслоў зняў пабоі і напісаў заяву ў міліцыю. У выніку, намесніка дырэктара звольнілі і завялі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі