Напружванні Лукашэнкі: ці баіцца Варшава вагнераўцаў — эфір з Турарбекавай

Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Чарговы раз Лукашэнка падхапіў трызненні Пуціна і пачаў развіваць тэму “паўсюль ворагі”. Да ўсяго, яму так, відаць, спадабалася колькасць мемаў, што спарадзіла яго стэндап-шоу з картамі, што ён вырашыў адыграць і другі сезон серыяла “А зараз я вам пакажу, адкуль...” Гэтым разам на картах паказаныя “планы Польшчы па акупацыі часткі Украіны”. Ну, Пуцін жа пра гэта днямі казаў, але без доказаў — патрэбных для гэта картаў у яго няма! І ад вагнераўцаў ён адмовіўся, а тыя так хочуць “на экскурсію ў Варшаву і Жэшуў”! Відаць, паглядзець, ці ёсць у мясцовых крамах чорныя пакункі вялікіх памераў.

Што прымушае Лукашэнку паўтараць за Пуціным любое трызненне і ці верыць ён сам сваім “картам”? Ці існуе пагроза, што вагнераўцы сапраўды надумалі скончыць жыццё самагубствам ля польскай мяжы? Навошта амерыканская разведка злівае інфармацыю Лукашэнку і як бяспеку ў рэгіёне змяняе пацверджаная наяўнасць у Беларусі ядзернай зброі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі