"Нармандская чацвёрка" дамовілася аб "дарожнай карце" мінскіх пагадненняў

"Нармандская чацвёрка" дамовілася аб "дарожнай карце" мінскіх пагадненняў

"Нармандская чацвёрка" у складзе Германіі, Францыі, Расіі і Украіны, якая займаецца ўрэгуляваннем сітуацыі на ўсходзе Украіны, дамовілася перайсці ад перамоваў да складання "дарожнай карты" рэалізацыі мірных пагадненняў, паведамляе ВВС.

Як сказаў пасля сустрэчы "чацвёркі" ў Берліне, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, "дарожная карта" павінна быць распрацавана і ратыфікаваная бакамі да канца лістапада.

Дакумент будзе ўключаць у сябе і паслядоўнасць выканання мінскіх дамоўленасцей, і гарантыі іх выканання, сказаў Парашэнка.

Акрамя таго, паводле яго слоў, бакі на Данбасе павінны развесці войскі ў трох раёнах, па якіх раней ужо дамовіліся, і пачаць перамовы яшчэ па чатырох раёнах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі