"Народная воля" павінна выплаціць "Белпошце" 108 тысяч рублёў

Каля года "Народная воля" вымушана выходзіць толькі ў электроннай версіі​ / @nvonlineby
Каля года "Народная воля" вымушана выходзіць толькі ў электроннай версіі​ / @nvonlineby

Скончылася серыя судовых пасяджэнняў, дзе разглядаліся пазовы "Белпошты" да выдання "Народная воля". У агульнай суме рэдакцыя газеты павінна выплаціць "Белпошце" кампенсацыю ў памеры звыш 108 тысяч рублёў. Такое рашэнне па выніках трох пасяджэнняў у лютым, сакавіку і кастрычніку прыняў Эканамічны суд Мінска, паведамляе "Еженедельник".

Прэтэнзія  пошты была ў тым, што рэдакцыя своечасова не перадала ёй аддрукаваную газету для падпісчыкаў. Але выданне не магло гэта зрабіць, таму што пасля выбараў 2020 года "Народную волю" адмовіліся друкаваць спачатку беларускія друкарні, а затым і друкарні ў Расіі.

"Белпошта" не атрымала наклады "не таму што, што мы адмовіліся", адзначыў галоўны рэдактар выдання Іосіф Сярэдзіч. Ён не згодны з прад'яўленым пазовам.

Па яго словах, рэдакцыя прапаноўвала "даставіць наклад для падпісчыкаў і тое, што можна, прадаць у паштовых аддзяленнях. Нашы газеты былі ў экспедыцыі некалькі дзён, але "Белпошта"думала і адмовілася на трэці дзень".

Сярэдзіч таксама распавёў, што рэдакцыя мае намер прыцягнуць да адказнасці "Беларускі дом друку" , які адмовіўся друкаваць выданне.

З-за немагчымасці аддрукаваць тыражы ні ў Беларусі, ні ў Расіі "Народная воля" вымушана была сысці ў інтэрнет. Ужо каля года выданне выходзіць толькі ў электроннай версіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі