Настаўнікам з Наваполацка прапаноўваюць пуцёўкі ў акупаваны Крым — "Наша Ніва"
Для тых, хто забыўся: Крым — гэта Украіна / depositphotos.com
Настаўнікам адной са школ Наваполацка прапануюць набыць турпуцёўкі ў Крым. Прычым дзеля гэтага іх індывідуальна выклікаюць да дырэктара навучальнай установы, піша "Наша Ніва".
Паводле звестак выдання, настаўнікам абяцаюць адняць грошы за пуцёўкі з адпускных і нават кампенсаваць 30% іх кошту.
Цікава, што прапановы паехаць у Крым адбываюцца на фоне ўкраінскіх заяў пра хуткі контрнаступ. Адным з яго кірункаў можа стаць Крым.
Паездка ў акупаваны Крым без дазволу ўкраінскіх уладаў лічыцца ва Украіне значным правапарушэннем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.