Насту Лойка вінавацяць за праваабарончую справаздачу 2018 года

Наста Лойка / Еўрарадыё
Наста Лойка / Еўрарадыё

Праваабаронцу Насту Лойка пераследуюць за праваабарончую справаздачу за 2018 год, паведамляюць яе калегі.

Раней было вядома, што дзяўчыну вінавацяць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях).

Цяпер стала вядома пра арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы).

Падставай для гэтага абвінавачання стаў нібыта ўдзел Насты ў напісанні справаздачы пра пераслед анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год. У дакладзе крытычна ацэньваецца дзейнасці міліцыянтаў. Следчыя заяўляюць, быццам гэтым Лойка "распальвала варожасць" да прафесійнай групы супрацоўнікаў міліцыі.

На пачатку студзеня Насту Лойка прызналі "Праваабаронцай года-2022".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі