Наступны год павінен быць вырашальным на фронце — Зяленскі

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

У чарговым відэазвароце ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі гаварыў і пра 2023 год, і пра бліжэйшыя задачы. Ён упэўнены, што наступны год павінен быць вырашальным на фронце. "Разумеем, якія рызыкі ёсць зімой, разумеем, што павінны зрабіць вясной, а значыць, разумеем, якія вынікі павінен прадэманстраваць увесь сектар абароны і бяспекі", — адзначыў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны паведаміў, што ў аўторак прайшло чарговае пасяджэнне Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, на якой былі зацверджаны крокі на бліжэйшы час на фронце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі