Наталля Пінчук атрымала Нобелеўскую прэмію ад імя свайго мужа Алеся Бяляцкага
Наталля Пінчук разам з прадстаўнікамі "Мемарыяла" і "Цэнтра грамадзянскіх свабод"
Наталля Пінчук атрымала Нобелеўскую прэмію міру ад імя свайго мужа Алеся Бяляцкага. Пасля гэтага яна прачытала Нобелеўскую лекцыю на беларускай мове. Людзі ў зале плакалі.
Пінчук распавяла, што Бяляцкі не змог перадаць на волю тэкст свайго выступу. Ён толькі паспеў ёй сказаць пару фразаў на гэтую тэму:
"Так здараецца, што людзі, якія больш за ўсё цэняць свабоду, пазбаўленыя яе".
Сёлетні "нобель" — другі ў грамадзяніна Беларусі. Як і ў выпадку са Святланай Алексіевіч, афіцыйныя ўлады ігнаруюць і сам факт яе прысуджэння, і цырымонію ўручэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.