Навагрудскі замак рэканструявалі — у 3D
![Навагрудскі замак рэканструявалі — у 3D](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zamak-2604.jpg.webp?itok=5wYNkn3z)
У інтэрнэце з'явілася відэа-рэканструкцыя Навагрудскага замка. Рэканструкцыю ў 3D зрабіў вядомы аніматар Алег Мініч.
Замак у Навагрудку быў узведзены ў XIV—XVI стагоддзях, ён быў адным з самых магутных на беларускіх землях.
Да нашых дзён захаваліся толькі руіны дзвюх вежаў — Шчытовай і Касцельнай. Яны вельмі папулярныя сярод турыстаў. На тэрыторыі замка штогод ладзяцца рыцарскія фэсты.