Назва аб'яднанай футбольнай каманды можа стаць беларускамоўнай
Стала вядома, якая назва плануецца ў аб'яднанай футбольнай каманды, якую ствараюць мінскі "Прамень" і магілёўскі "Днепр". Як паведаміў у Twitter намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, яна будзе беларускамоўная — ФК "Дняпро". Канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае, чыноўнікі цікавяцца меркаваннем балельшчыкаў (у сацсетках праходзіць галасаванне, больш за палову яго ўдзельнікаў цалкам падтрымліваюць прапанову Кунцэвіча).
Як вядома, у мінулым сезоне "Прамень" захаваў месца ў вышэйшай лізе, а магілёўская каманда з ёй развіталася. Пасля аб'яднання "Дняпро" зноў з'явіцца ў эліце.
Могилевский футбольный клуб после слияния ФК "Днепр" и ФК "Луч" планируется назвать ФК "Дняпро" (Могилев). Ваше мнение?
— Андрей Кунцевич (@KuncevichA) 20 февраля 2019 г.