Названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру

Названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру

Названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру за 2018 год. Гэта — лекар-гінеколаг з Конга Дэніс Муквеге і праваабаронца з Іраку Надзя Мурад. Старшыня Нарвежскага нобелеўскага камітэта Берыт Рэйс-Андэрсан аб'явіла, што прэмія прысуджаная за барацьбу з сэксуальным гвалтам ва ўзброеных канфліктах, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Адзначаецца, што Мурад перажыла сэксуальнае рабства ў тэрарыстычнай "Ісламскай дзяржаве". Яна праводзіць грамадскую працу па прыцягненні ўвагі да ахвяраў сэксуальнага гвалту падчас вайны. Што да Дэніса Муквеге, то ён аказвае меддапамогу жанчынам, якія сталі ахвярамі групавых згвалтаванняў. Вядома, што Муквеге ўваходзіў у спіс прэтэндэнтаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру на працягу дзесяцігоддзя. Сёлета прэтэндэнтаў было 329, амаль трэць з іх — грамадскія і міжнародныя арганізацыі.

У 2018-м Нобелеўская прэмія складае больш за мільён долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі