"Не заводу АКБ": у Брэсце "кармілі галубоў" пад дажджом
Кармленне галубоў / belsat.eu
У Брэсце 24 мая прайшла чарговая акцыя праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода. Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, "кармленне галубоў" на плошчы Леніна сабрала каля 80 чалавек, паведамляе belsat.eu.
Пасля акцыі на плошчы актывісты прайшліся па цэнтральных вуліцах да кінатэатра "Беларусь", дзе паралельна праходзіў выбарчы пікет па зборы подпісаў за старшыню Руху "За Свабоду" Юрася Губарэвіча.
10 красавіка стала вядома, што акумулятарны завод "АйПауэр" прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу. Ужо больш за два гады гараджане змагаюцца супраць яго будаўніцтва: яны лічаць, што гэта шкодная вытворчасць, якое негатыўна адаб'ецца на экалагічнай сітуацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.