Невядомыя спынілі дзясяткі цягнікоў у Польшчы з дапамогай радыёсігналу

Цягнік польскай чыгункі / commons.wikimedia.org

Цягнік польскай чыгункі / commons.wikimedia.org

Дзесяткі цягнікоў спыніліся на чыгунцы ў Заходне-Паморскім ваяводстве Польшчы пасля сігнала радыё-стоп. Былі затрыманыя больш за дваццаць пасажырскіх цягнікоў, а дакладная колькасць затрыманых грузавых цягнікоў не паведамляецца.

Між тым, менавіта зрыў грузавых перавозак і быў мэтай невядомых, якія перадалі сігнал. TVN24 паведамляе, што пасля яго чыгуначнікі пачулі гімн Расіі. Але ў Польскіх чыгунках гэтую інфармацыю не каментуюць.

Сігнал радыё-стоп азначае, што на рэйках з'явілася небяспека. У выпадку падачы сігналу цягнікі спыняюцца аўтаматычна. Сістэма створаная для перадухілення аварый.

З вясны 2023 года ў Польшчы затрымліваюць людзей, якія падазраюцца ў шпіянажы на карысць Расіі. Сярод іх ёсць і грамадзяне Беларусі. Расійская разведка шукае шпіёнаў праз месенджары. А сярод задач, якія перад імі ставяць, — адсочванне і зрыў чыгуначных перавозак зброі для Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі