"Ні пра што не шкадую": арыштаваная Калеснікава звярнулася да беларусаў

Марыя Калеснікава / Еврорадио
Марыя Калеснікава / Еврорадио

У дзень "Марша справядлівасці" штаб Віктара Бабарыкі апублікаваў зварот арыштаванай Марыі Калеснікавай да беларусаў.

— Свабода вартая таго, каб за яе змагацца. Не бойцеся быць свабоднымі! Моцна абдымаю і люблю. Вялікі дзякуй сям'і, сябрам, блізкім і ўсім, хто нас падтрымлівае. Дзякуй міжнароднай супольнасці і культурнай супольнасці за падтрымку і салідарнасць.

Я шчаслівая быць беларускай. Вы неверагодныя! Я ні пра што не шкадую і паступіла б так жа, — такія словы перадала Калеснікава.

Марыю Калеснікава выкралі раніцай 7 верасня ў цэнтры Мінска і павезлі ў невядомым кірунку. Яе спрабавалі вывезці з краіны, але яна парвала свой пашпарт і адмовілася пакідаць Беларусь. Пасля гэтага Калеснікаву ўзялі пад варту і 16 верасня прад'явілі абвінавачанне па частцы 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса — "Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, учыненыя з выкарыстаннем СМІ і сеткі інтэрнэт".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі