"Нобелеўская" прэмія па эканоміцы дадзеная за даследаванне фінансавых крызісаў

Нобелеўская прэмія па эканоміцы — 2022 / twitter.com/NobelPrize
Нобелеўская прэмія па эканоміцы — 2022 / twitter.com/NobelPrize

10 кастрычніка Нобелеўскі камітэт абвясціў імёны лаўрэатаў прэміі шведскага Рыксбанка па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля. Неафіцыйна яна лічыцца Нобелеўскай прэміяй па эканоміцы.

Сёлета яе атрымалі эканамісты Бэн Бернанке, Дуглас Дайманд і Філіп Дыбвіг. Прэміяй былі адзначаныя іх даследаванні банкаў і фінансавых крызісаў .

"Сучасныя банкаўскія даследаванні тлумачаць, чаму ў нас ёсць банкі, як зрабіць іх менш уразлівымі падчас крызісаў і як крах банкаў пагаршае фінансавыя крызісы. Асновы гэтага даследавання былі закладзеныя Бэнам Бернанке, Дугласам Даймандам і Філіпам Дыбвігам на пачатку 1980-х гадоў. Іх аналіз меў вялікае практычнае значэнне ў рэгуляванні фінансавых рынкаў і пераадоленні фінансавых крызісаў", — гаворыцца ў паведамленніў Нобелеўскага камітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі