Нобелеўскую прэмію міра атрымаў фін Марці Ахцісаары

Былы прэзідэнт Фінляндыі, выбітны фінскі дыпламат Марці Ахцісаары стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру 2008 года.
Прэмія прысуджана за важныя намаганні па рашэнні міжнародных канфліктаў на пяці кантынентах на працягу трох дзесяцігоддзяў. Памер Нобелеўскай прэміі міру складае прыкладна 1,5 мільёна долараў.

Па традыцыі, яна аб'яўляецца і прысуджаецца ў Осла. Астатнія Нобелеўскія прэміі аб'яўляюцца і прысуджаюцца ў Стакгольме.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі