Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі Харчовай праграме ААН
9 кастрычніка ў Стакгольме паведамілі, хто стаў сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.
Яна была прысуджаная Сусветнай харчовай праграме ААН.
Як тлумачаць арганізатары, прэмію прысудзілі за намаганні Харчовай праграме ААН па барацьбе з голадам, "за яе ўнёсак у дасягненне міру ў зонах канфліктаў і за дзейнасць у якасці вядучай сілы ў дзеяннях па прадухіленні выкарыстання голаду як прылады вайны і канфліктаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.