Нобелеўскую прэмію па фізіцы ўручылі за даследаванне космасу

Нобелеўскую прэмію па фізіцы ўручылі за даследаванне космасу

Названыя імёны нобелеўскіх лаўрэатаў па фізіцы за 2019 год. За працы ў галіне астраноміі ды астрафізікі былі ўганараваныя Джэймс Піблз, Дыд'е Келё і Мішэль Маёр.

Канадска-амерыканскаму фізіку-тэарэтыку Піблзу прэмію прысудзілі за даследаванні, якія дазволілі лепш зразумець пабудову і гісторыю развіцця Сусвету ад моманту Вялікага выбуху да сучаснасці.

Швейцарскія астрафізік Келё і астраном Маёр адзначаныя Нобелеўскай прэміяй за тое, што ў 1995 годзе выявілі першую экзапланету за межамі Сонечнай сістэмы. Пазней іх навуковая праца дазволіла выявіць больш за 4000 экзапланетаў у нашай галактыцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі