Новае пакаленне: “дзёрзкая плакса” Патрыцыя Свіціна — дзяўчына, якая спявае фолк

Патрыцыя Свіціна / тут і далей фота Таццяны Менскай
Патрыцыя Свіціна / тут і далей фота Таццяны Менскай

Яны таленавітыя харызматыкі, яны ўжо мяняюць нашае жыццё. Яны жывуць па сваіх правілах і ператвараюцца ў новых лідараў. Еўрарадыё і фатограф Таццяна Менская працягваюць праект “Лад жыцця. Новае пакаленне”. Сёння наша гераіня — 18-гадовая Патрыцыя Свіціна, якая лёгка магла б працаваць мадэллю, але выбрала беларускія народныя песні.

Энергія Патрыцыі зашкальвала з ранняга дзяцінства. Яе мама прызнаецца: у 40 гадоў нарадзілася такая дачка, што прымусіла і беларускую мову вывучыць, і ў фалклор паглыбіцца. Каб не даймаць суседзяў і мінімізаваць нагрузку на вушы, мама аддала Патрыцыю ў ансамбль “Волошки”. Высокую, тонкую дзяўчыну запрашалі ў розныя мадэльныя агенцтвы, але ўсё склалася па-іншаму.

Ёсць у мяне адзін глабальны страх, нават думаць пра гэта баюся: што ў нашай краіне знікае фалклор. У вёсках зусім не засталося тых самых бабулек, якія яшчэ могуць перадаць тое, што называецца спадчынай. Ды і няма каму пераймаць — дзеці, унукі даўно ўжо ў гарадах.

Бывае такое, што ўнукі, паслухаўшы песню, яшчэ і пасмейваюцца над сваімі бабуля: “Ой, ды што гэта вы такое спяваеце?”

Новае пакаленне: “дерзкая плакса” Патриция Свитина — девушка, которая поёт фольк

Фалклор нясе ў сабе глыбіню чалавечай душы, перажыванні, пакуты і радасці, якія прайшлі праз стагоддзі і народы. Калі чалавек разбіраецца ў фалклоры, ён ніколі не будзе мяняць словы, якія абывацелю пададуцца дурнымі або смешнымі, мяняць мялізмы і нібыта недакладнасці інтанацыі. Гэта не фальшывыя ноты, але гэта разумее толькі чалавек паглыблены. Часам здаецца, што вывучыць глыбока фальклор і жыцця не хопіць.

Новае пакаленне: “дерзкая плакса” Патриция Свитина — девушка, которая поёт фольк

Глупства не спыніш. Я мяккі па натуры чалавек, але мяне вельмі раздражняюць людзі, якія спрабуюць паказаць сябе знаўцамі ў тым, у чым наогул не разбіраюцца. Але я не кінуся ў спрэчку, хаця абавязкова адзначу, што ў мяне іншае меркаванне.

 

Я люблю арганізоўваць людзей, а пакамандаваць — наогул мой канёк, гэта ў крыві: люблю быць галоўнай. Прага зрабіць добра, лепш за іншых, штурхае мяне на бурную дзейнасць. Увага і адабрэнне з боку мяне хвалюе менш за ўсё.

Новае пакаленне: “дерзкая плакса” Патриция Свитина — девушка, которая поёт фольк

O, менавіта так я выглядаю, калі сутыкаюся з відавочным неразуменнем. Так адбылося на адным з апошніх абрадаў у Гомельскай вобласці, дзе гледачы з Расіі спрабавалі паказаць, як трэба спяваць, бабулям, то бок жывым носьбітам традыцыі. Тыкалі ў мяне пальцамі, маючы на ўвазе, што я ў першую чаргу не ведаю, як гэта робіцца. Я ведаю: рускі чалавек ніколі не зразумее беларускай манеры выканання і беларускага гучання.

Новае пакаленне: “дерзкая плакса” Патриция Свитина — девушка, которая поёт фольк

Ува мне намяшана шмат рознай крыві, але я адчуваю сябе сапраўднай беларускай.

Новае пакаленне: “дерзкая плакса” Патриция Свитина — девушка, которая поёт фольк

Ох, у мяне ёсць пару фобій — баюся ўсіх, хто жужжыць: пчол і восаў, а яшчэ ў мяне ёсць адно табу — ніколі не гаварыць дрэннага пра беларускую мову. Я вельмі люблю нашу мову, і на маніпуляцыі, звязаныя з мовай, не рэагую.

 

Ніколі не адкрыюся незнаёмаму чалавеку. Толькі калі сам чалавек адкрываецца, адкрываюся і я.

У жыцці я не такая як на сцэне. На сцэне мне значна лягчэй. І калі раней я дужа камплексавала з-за свайго росту і худзізны, цяпер ведаю, як сябе падаць — на сцэне ўсё комплексы знікаюць.

Новае пакаленне: “дерзкая плакса” Патриция Свитина — девушка, которая поёт фольк

Заўсёды кантралюю свае эмоцыі з людзьмі, якіх не зусім добра ведаю, але ў спрэчцы з блізкімі магу жорстка аблажыць — сябры называюць мяне дзёрзкай. Яшчэ плаксай называюць, для мяне заплакаць — на раз-два. Мама сцвярджае, што я магу ўсяго дамагчыся пры дапамозе плачу. Не, гэта не зусім так. Я жах якая сентыментальная. Дзёрзкая чулая плакса.

Новае пакаленне: “дерзкая плакса” Патриция Свитина — девушка, которая поёт фольк

Люблю марыць, але нікому ўжо не распавядаю пра сваё мары — заўважыла прыкмету — як толькі з кім-небудзь падзялюся, рушыцца ўсё і адразу. Ужо не дзялюся.

Новае пакаленне: “дерзкая плакса” Патриция Свитина — девушка, которая поёт фольк

Люблю джаз і блюз, мяне не раз клікалі спяваць у оперы, думаю паэксперыментаваць на “Калядным фэсце”, зміксаваць стылі. Не так даўно я брала ўрокі джаза. Гэта зусім іншая стыхія. Вось што не люблю, дык гэта рэп, для мяне там няма мелодыі.

Новае пакаленне: “дерзкая плакса” Патриция Свитина — девушка, которая поёт фольк

Галоўнае ў маім жыцці — тое, што ў мяне ёсць людзі, якім дарыць і аддаваць хочацца больш, чым атрымліваць. У мяне ёсць нават рытуал упакоўкі падарункаў любімым. Гэта і ёсць “сваё” кола. Калі побач людзі, якія разумеюць, гэта — вялікае шчасце.

 

Я б вельмі хацела зняцца ў кіно, гэта не дзіцячая мара, а жаданне спазнаць сябе глыбей, зірнуць з боку, памяняць звыклае амплуа, дадаць сабе смеласці.

Новае пакаленне: “дерзкая плакса” Патриция Свитина — девушка, которая поёт фольк

Заўвага аўтара: Бабуля Патрыцыі, як аказалася, спявала ў хоры Пятніцкага. Калі цудам атрымалася знайсці запіс і паслухаць голас — ён адзін у адзін яе, Патрыцыі.

 

Фота, тэкст, ідэя — Таццяна Менская

Стыліст — Анфіса Сажына.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі