Новае пасланне нашчадкам у Оршы напісалі па-руску

Новае пасланне нашчадкам у Оршы напісалі па-руску

На сходзе ў Оршы зачыталі пасланне нашчадкам ад аршанцаў 1969 года, паведамляе Радыё "Свабода".  

Пасланне ад продкаў захоўвалася ў "капсуле часу" ў сцяне Аршанскага гарвыканкама. Як распавядала Еўрарадыё, ускрылі яе 8 студзеня. 

У лісце, які зачытаў старшыня райвыканкама Ігар Ісачанка, гаварылася: "Орша — наша любоў, наша гордасць, наша баявая, рэвалюцыйная і працоўная слава. Для вас яна — гісторыя". Само пасланне ў будучыню аршанцы напісалі па-беларуску і паведамілі, што звяртаюцца ад імя 100-тысячнага насельніцтва тагачаснага горада. 

Пасланне пачыналася віншаваннем "зь вялікім святам 50-годдзя БССР і Кампартыі Беларусі", а заканчвалася зваротам да нашчадкаў. У цяперашнім 2019 годзе, на думку аўтараў ліста, аршанцы ўжо мусілі жыць у "светлай будучыні": "Мы бачым у вас рысы людзей камунізму".

Гістарычны ліст і "капсулу часу" перадалі ў Музей гісторыі і культуры Оршы. На месца старой капсулы ў сцяну заклалі новую — з пасланнем да нашчадкаў, якое трэба будзе ўскрыць праз чарговыя 50 гадоў. Новае пасланне напісанае па-руску.

На мітынгу чыноўнікі зачыталі ліст, у якім гаворыцца пра надзеі на лепшае і перамогу над жыццёвымі цяжкасцямі. Публікавацца гэтае пасланне нашчадкам нідзе не будзе. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 09.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі