Новым міністрам абароны Украіны прызначаны Рустэм Умераў

Рустэм Умераў / facebook.com/rustemumerov.ua/

Рустэм Умераў / facebook.com/rustemumerov.ua/

Новым міністрам абароны Украіны прызначаны  Рустэм Умераў. Ён з'яўляецца эканамістам паводле адукацыі, дагэтуль узначальваў Фонд дзяржаўнай маёмасці. Яго кандыдатуру прапанаваў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. 6 верасня Вярхоўная Рада Украіны яе падтрымала.

Напярэдадні ў адстаўку быў адпраўлены міністр абароны Аляксей Рэзнікаў, які займаў гэтую пасаду з лістапада 2021-га.

Рустэму Умераву 41 год. Ён з этнічных крымскіх татар. Яго сям'я ў 1944-м была дэпартаваная з Крыма і вярнулася на радзіму ў 1990-я. Умераў працаваў у бізнэсе (кіраваў кампаніямі ў сферы тэлекамунікацый), займаўся грамадскай дзейнасцю. Быў у складзе ўкраінскай дэлегацыі на перамовах з Расіяй, у тым ліку па абмену ваеннапалоннымі.

Новым міністрам абароны Украіны прызначаны Рустэм Умераў
t.me/yzheleznyak/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі