Вярхоўная Рада Украіны адправіла ў адстаўку міністра абароны

Аляксей Рэзнікаў выступае ў Вярхоўнай Радзе, 5 верасня 2023-га / t.me/yzheleznyak/

Аляксей Рэзнікаў выступае ў Вярхоўнай Радзе, 5 верасня 2023-га / t.me/yzheleznyak/

Вярхоўная Рада Украіны адправіла ў адстаўку міністра абароны Аляксея Рэзнікава ("за" прагаласавалі 327 дэпутатаў). Ён займаў гэтую пасаду з лістапада 2021 года, і сыходзіць на фоне розных карупцыйных скандалаў з закупкамі для ўкраінскага войска.

Днямі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што прапануе парламенту замяніць міністра абароны Аляксея Рэзнікава на Рустэма Умерава, які з'яўляецца эканамістам і ўзначальвае Фонд дзяржаўнай маёмасці. Чакаецца, што разгляд кандыдатуры новага міністра адбудзецца ўжо на гэтым тыдні, паведамляе hromadske.ua.

Рэзнікава, верагодна, чакае дыпламатычная праца.

Вярхоўная Рада Украіны адправіла ў адстаўку міністра абароны
t.me/yzheleznyak/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі