Зяленскі прапанаваў змяніць міністра абароны

Уладзімір Зяленскі і Рустэм Умераў / facebook.com/rustemumerov.ua

Уладзімір Зяленскі і Рустэм Умераў / facebook.com/rustemumerov.ua / facebook.com/rustemumerov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў пра пастанову замяніць міністра абароны Украіны. Ён прапануе прызначыць на месца Аляксея Рэзнікава Рустэма Умерава.

"Аляксей Рэзнікаў прайшоў гэтыя больш за 550 дзён поўнамаштабнай вайны. Лічу, што Міністэрства мае патрэбу ў новых падыходах і іншых фарматах узаемадзеяння як з ваеннымі, так і з грамадствам у цэлым. Цяпер узначаліць Міністэрства павінен Рустэм Умераў", — сказаў Зяленскі ў вячэрнім відэазвароце. Кандыдатуру Умерава яшчэ павінна ўхваліць Вярхоўная Рада Украіны. Зяленскі прапанаваў Радзе разгледзець гэтае пытанне ўжо на гэтым тыдні.

"Вярхоўная Рада Украіны добра ведае гэтага чалавека, і спадар Умераў не мае патрэбы ў дадатковых прадстаўленнях", — падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

Рустэм Умераў нарадзіўся ва Узбекістане. Да прыходу ў палітыку быў бізнэсмэнам, інвестарам, мецэнатам, а таксама дарадцам лідара крымскіх татараў Мустафы Джамілева. Тэму Крыма ён часта ўздымаў і ў Вярхоўнай Радзе, калі быў дэпутатам, піша Hromadske. З верасня 2022 года Умераў узначальвае Фонд дзяржаўнай маёмасці. У яго эканамічная адукацыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі