Новым прадстаўніком "Паспалітага рушэння" стаў Сяржук Бяспалаў
![Сяржук Бяспалаў / кадр з відэа "Паспалітага рушэння"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/ruszannie-0809.jpg.webp?itok=usaVAgy1)
Сяржук Бяспалаў / кадр з відэа "Паспалітага рушэння" / кадр з відэа "Паспалітага рушэння"
Прадстаўніком і кіраўніком грамадзянскага штабу "Паспалітага рушэння" прызначаны Сяржук Бяспалаў, паведамляецца ў тг-канале арганізацыі.
Ён змяніў на гэтай пасадзе Сержука Кедышку. 6 верасня ў эфіры Еўрарадыё Кедышка паведаміў, што пакідае пасаду.
Бяспалаў распавёў што ў арганізацыі адбыліся рэформы. Частка ўдзельнікаў была нязгодная з імі, таму пакінула арганізацыю.
Разам з тым ён паведаміў, што бліжэйшым часам да арганізацыі далучацца тры новыя харугвы.
Таксама Бяспалаў заявіў, што ў "Паспалітым рушэнні" нарэшце сфармаваныя разведка і контрразведка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.