Новыя асобы ва ўрадзе — хто яны?

Новыя асобы ва ўрадзе —  хто яны?

18 жніўня Аляксандр Лукашэнка прызначыў новую вярхушку ўраду —  прэм’ер-міністра, першага віцэ-прэм’ера і трох віцэ-прэм’ераў. Паводле выказвання самога кіраўніка краіны, гэта —  недалёкія ад ураду людзі, якія ніколі не былі там на галоўных ролях.

Новыя асобы ва ўрадзе —  хто яны?

Сяргей Румас, архіўнае фота

Сяргей Румас —  старшыня Савета Міністраў, змяніў Андрэя Кабякова. Нарадзіўся 1 снежня 1969 года ў Гомелі, скончыў Яраслаўскую вышэйшую ваенную фінансавую вучэльню, а затым Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Беларусі. Мае ступень кандыдата эканамічных навук. Працаваў у сістэме Нацбанка, а таксама ў шэрагу камерцыйных банкаў Беларусі. У 2010-2012 гадах быў віцэ-прэм’ерам, пасля чаго заняў пасаду старшыні Банка Развіцця, дзе і працаваў дагэтуль.

Абгрунтоўваючы кадравыя перастаноўкі, Лукашэнка заявіў пра важную ролю эканомікі ў захаванні незалежнасці краіны. “Мы будзем незалежныя, калі ў нас эканоміка будзе развівацца так, як належыць. Калі мы абрынем эканоміку, ніякай незалежнасці быць не можа. Ніякія славаблуддзі не ўратуюць нас ад разбурэння”, — адзначыў Лукашэнка. Магчыма, з гэтай прычыны ён і паставіў кіраваць урадам менавіта эканаміста-практыка.

Новыя асобы ва ўрадзе —  хто яны?

Аляксандр Турчын, фота БЕЛТА

Аляксандр Турчын —  першы намеснік старшыні Савета Міністраў. Нарадзіўся 2 ліпеня 1975 года ў Навагрудку. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт у 2002 годзе, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнтце ў 2009 годзе. З 2016 года кіраваў Апаратам Саўміна —  гэта “міністэрская” пасада з шырэйшымі, чым у міністра, паўнамоцтвамі. Яго функцыяй была падрыхтоўка розных прававых актаў і кантроль іх выканання.

Новыя асобы ва ўрадзе —  хто яны?

Уладзімір Кухараў, фота "Мінск-Навіны"

Уладзімір Кухараў —  намеснік старшыні Савета Міністраў. Нарадзіўся ў вёсцы Ціманава Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. З 1999 года працаваў у сістэме Камітэте дзяржкантролю з перапынкам на перыяд з 2009 па 2016 год, калі займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, а потым быў першым намеснікам старшыні Мінгарвыканкама. З 2016 года вярнуўся ў КДК ў якасці намесніка старшыні.

 

Новыя асобы ва ўрадзе —  хто яны?

Ігар Ляшэнка, фота БЕЛТА

Ігар Ляшэнка —  намеснік старшыні Савета Міністраў. Нарадзіўся 5 лістапада 1974 года. Скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1997 года працаваў на Гомельскім хімзаводзе на пасадах, звязаных з маркетынгам і эканомікай. У 2006 годзе ачоліў прадпрыемства, а ў 2013 годзе яго прызначылі першым намеснікам старшыні канцэрну “Белнафтахім”, які ён праз год ачоліў.

Новыя асобы ва ўрадзе —  хто яны?

Ігар Петрышчэнка, фота ria.ru

Ігар Петрышэнка — нарадзіўся 19 кастрычніка 1965 года ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Скончыў Віленскую вышэйшую камандную вучэльню радыёэлектронікі СПА, Ваенны Чырвоназнаменны інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. На дзяржаўную службу трапіў праз працу ў Апараце Саўміна, затым перайшоў у МЗС. На дыпламатычнай працы з 2003 года. З 2012 года быў амбасадарам Рэпублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі