Лукашэнка памяняў гендырэктара на БелАЭС
Сяргей Бабовіч (крайні справа) трапіў у Палац Незалежнасці
Аляксандр Лукашэнка памяняў ("узгадніў" прызначэнне) гендырэктара на Беларускай АЭС. Ім стаў 51-гадовы Сяргей Бабовіч — чыноўнік, які курыраваў пытанні атамнай станцыі ў "Белэнерга" (намеснік гендырэктара). Што здарылася з папярэднім гендырэктарам БелАЭС Міхаілам Філімонавым, не паведамляецца. А ўсяго тыдзень таму пасаду страціў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк. Ён таксама курыраваў працу АЭС у Астраўцы.
У снежні агенцтва Bloomberg апублікавала артыкул пра сур'ёзныя праблемы, якія ўзніклі пры будаўніцтве Беларускай АЭС. Паводле інфармацыі агенцтва, менавіта праз гэтыя праблемы запуск другога рэактара БелАЭС быў адкладзены. Магчыма, з гэтым і звязаны кадравыя перастаноўкі.
"Я вас вельмі прашу: унікайце ва ўсе дэталі", — сказаў Лукашэнка Бабовічу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.