За апошнія дні ў Беларусі змяніліся шэсць начальнікаў РАУС
Міліцыя на Гродзеншчыне
За апошнія дні ў Беларусі змяніліся шэсць начальнікаў РАУС, заўважыла "Зеркало". Новых кіраўнікоў прадставілі калектывам у канцы лістапада — пачатку снежня. Пра прычыны кадравых перастановак не паведамлялася.
Міліцэйскія начальнікі змяніліся ў Баранавіцкім, Жабінкаўскім і Іванаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, у Касцюковічах на Гомельшчыне, у Шуміліне на Віцебшчыне і ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. У Жабінцы, Баранавічах і Калінкавічах новыя начальнікі раней былі намеснікамі кіраўнікоў мясцовых аддзелаў унутраных спраў. У Воранава прыехаў былы намеснік начальніка з Навагрудка, а ў Іванава прызначылі чалавека з Брэста, дзе ён быў намеснікам начальніка абласнога наркакантролю. У Шуміліна перавялі ўжо былога кіраўніка Талачынскага РАУС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.