У Беларусі прызначаны новы міністр эканомікі

Юрый Чабатар

Юрый Чабатар / economy.gov.by

У Беларусі прызначаны новы міністр эканомікі — Юрый Чабатар. Яму 44 гады, дагэтуль ён быў першым намеснікам міністра.

Аляксандр Лукашэнка зняў з пасады міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова ў лістападзе мінулага года. Яго прызначылі паслом у КНР. Чарвякоў быў міністрам з 2020 года.

Чабатар — ураджэнец Мінска. Ён скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (2002) і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце РБ (2008). Працаваў у структурах Мінэканомікі з 2002-га, адразу пасля заканчэння ВНУ. У 2016 годзе стаў намеснікам міністра эканомікі, а ў 2020-м — першым намеснікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі