Новыя беларускія банкноты падраблялі ўжо 15 разоў
![Новыя беларускія банкноты падраблялі ўжо 15 разоў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000021_345875_big.jpg.webp?itok=SsdOadfq)
Новыя беларускія банкноты, уведзеныя пасля дэнамінацыі 1 ліпеня 2016-га, падраблялі ўжо 15 разоў. Усе выпадкі адбыліся ў рэгіёнах, у Мінску такіх фальшывак не выявілі. Пра гэта ў інтэрв'ю агенцтву "Мінск-навіны" паведаміў начальнік упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама Генадзь Казакевіч. Паводле яго слоў, апошні выпадак быў зафіксаваны ў Пінску, дзе фальшываманетчыкам аказаўся 20-гадовы хлопец. Праваахоўнікам вядома пра 7 выпадкаў, калі фальшыўкамі разлічваліся на гарадскіх рынках.
У студзені-ліпені 2016 года ў Беларусі агулам зафіксавалі 517 выпадкаў выяўлення фальшывых грошай (за такі ж перыяд у 2015-м было 555 выпадкаў). У асноўным выяўляліся падробленыя долары, еўра і расійскія рублі.