Пра вызваленне палітвязняў, ПАСЕ і ядзерны шантаж Лукашэнкі — эфір

Павел Латушка

Павел Латушка

Навіна пра чарговыя кадравыя прызначэнні, праведзеныя Лукашэнкам, жыла нядоўга. Больш за прызначэнне новага міністра замежных спраў і кіраўніка лукашэнкаўскай адміністрацыі тых, хто яшчэ сочыць за гэтымі перастаноўкамі, зацікавіла рашэнне вярнуць амаль з нябыту былую фаварытку Наталлю Пяткевіч на пазіцыю намесніцы кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі. І раптоўная смерць былога амбасадара Беларусі ў Германіі Дзяніса Сідарэнкі. Але і гэта перабілі навіны пра вызваленне з лукашэнкаўскага палону пяці грамадзянаў і грамадзянак Украіны, частку з якіх нават прызналі палітвязнямі.

Што мяняе на палітычным полі супраца дэмсіл з ПАСЕ і што стаіць за рашэннем вярнуць у абойму Наталлю Пяткевіч? Якую ролю мусіць выконваць новапрызначаны кіраўнік АП і што чакае МЗС? Якія пагадненні дазволілі Украіне выцягнуць сваіх людзей з лукашэнкаўскага палону і як Еўропа адрэагуе на новую хвалю ядзернага шантажу рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі