У Буда-Кашалёве мужчына з нажом пайшоў на міліцыю
Мужчына з нажом кідаўся на людзей у Буда-Кашалёве
26 чэрвеня ў 16:41 ў міліцыю Буда-Кашалёва паступіла паведамленне, што каля дзіцячай музычнай школы на вуліцы Чырвонаармейскай неадэкватны чалавек з нажом кідаецца на мінакоў.
На месца здарэння прыбыў нарад раённага аддзялення Дэпартамента аховы МУС. Міліцыянты абмежавалі рух і трымалі людзей на адлегласці ад зламысніка, паведамляе прэс-служба МУС. Некалькі разоў яны патрабавалі, каб мужчына кінуў зброю на зямлю. Аднак мужчына праігнараваў патрабаванні і пайшоў з нажом у бок міліцыі. "Пасля гэтага быў зроблены папераджальны стрэл у паветра, затым — па нагах нападніка", — кажуць у МУС.
62-гадовы мужчына быў ранены ў правую нагу. Да прыезду медыкаў яму аказалі першую дапамогу. Лекары забралі яго ў клініку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.