На Міншчыне замест рублёў сталі расплочвацца "дублямі" і "цублямі"

Фальшывыя грошы

Фальшывыя грошы / УУС Мінаблвыканкама

На тэрыторыі Мінскай вобласці апошнім часам павялічваецца колькасць фальшывых грошай, якія імітуюць беларускія рублі, піша narachanka.by.

Ад пачатку 2024 года зарэгістравана ўжо 34 спробы збыту такой прадукцыі. Прычым купюры бываюць самага рознага наміналу — 5, 10, 50, 100, 200 і 500. Аднак на іх замест "рублёў" напісана "дублёў" ці "цублёў". На тэрыторыі Мядзельскага раёна, напрыклад, зафіксавалі два факты збыту падробак — 5 і 200 дублёў.

Пераважна фальшыўкі выяўляюць пры інкасацыі з розных аб'ектаў гандлю.

У мядзельскай міліцыі наракаюць, што "касавыя работнікі ў шэрагу выпадкаў нядбайна ставяцца да выканання сваіх службовых абавязкаў у частцы праверкі банкнот на сапраўднасць і плацежнасць, праяўляюць няўважлівасць пры ажыццяўленні наяўных разлікаў з грамадзянамі, дапускаючы да прыёму банкнотападобныя беларускія рублі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі