У аўторак у Беларусі месцамі пройдуць моцныя дажджы

Спёка адступае, але ўжо вядома, калі яна вернецца

Спёка адступае, але ўжо вядома, калі яна вернецца / zelwa.by

Уначы і раніцай у аўторак, 2 ліпеня, амаль пра ўсёй Беларусі прагназуюцца ападкі, удзень — месцамі (у некаторых раёнах магчымыя моцныя дажджы і навальніцы). У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +16 да +22 градусаў (на захадзе — 14-15 цяпла, у Мінску — ад +17 да +19), у дзённыя гадзіны — ад +20 на захадзе да +31 на Гомельшчыне (у сталіцы — ад +21 да +23).

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў наступныя дні. Удзень тэмпература паветра будзе складаць 20-26 градусаў (толькі на паўднёвым усходзе — да +30). Аднак у нядзелю вернецца спёка (да +32).

У аўторак у Беларусі месцамі пройдуць моцныя дажджы
vk.com/belgidromet
У аўторак у Беларусі месцамі пройдуць моцныя дажджы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі