Урокі “рэальнай палітыкі” ад Шольца: чаму блакуюцца санкцыі — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Як стала вядома, Германія і Францыя заблакавалі ўвядзенне новых еўрапейскіх санкцый у дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму. Гаворка найперш пра забарону на ўвоз у Беларусь заходніх аўтамабіляў, а таксама прадметаў раскошы. У якасці аргумента Берлін і Парыж выкарыстоўваюць тое, што, маўляў, нельга ў пытанні санкцый зраўняць Мінск і Маскву, бо Беларусь усё яшчэ наўпрост не ўдзельнічае ў вайне Расіі ва Украіне. На фоне словаў Паўла Латушкі пра непублічныя перамовы Мінска з Парыжам узнікаюць пытанні наконт жадання Захаду “перагарнуць старонку” ў адносінах з рэжымам.

Што стаіць за блакаваннем часткі санкцый у дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму Берлінам і Парыжам? Як сёння выглядаюць галоўныя функцыі МЗС і АП і чаго чакаць ад змены кіраўніцтва ў гэтых структурах? Ці сапраўды Захад гатовы сур’ёзна разглядаць магчымасць “перагарнуць старонку” і якая рэакцыя экспертаў і СМІ на дэбаты Байдэна і Трампа? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі