1 ліпеня ў Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты

Цягарэты, ілюстрацыйнае фота

Цягарэты, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У панядзелак, 1 ліпеня, павялічацца цэны на шэраг цыгарэтных марак, якія прадаюць у Беларусі, паведамляюць у Міністэрстве падаткаў і збораў. Павышэнне складзе ад 10 да 30 капеек.

Напрыклад, гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" павысіць цану на некаторыя віды Pall Mall, Kent і Rothmans на 20 капеек. На 30 капеек падаражэюць Kent Crystal Blue, Rothmans Blue, а таксама два віды Pall Mall — Demi Blue і Demi Azure.

Кампанія "Тытунь-Інвест" на 15 капеек падымае цану на Карону Slims Green. На 20 капеек даражэйшымі стануць асобныя віды Pall Mall, Kent і Rothmans of London Blue. А за два віды Pall Mall (Demi Blue і Demi Azure), Lucky Strike (Compact Blue, Compact Bright, Original, Original Blue), а таксама Kent Crystal Blue і Rothmans Blue давядзецца аддаць на 30 капеек больш.

На 10 капеек падымае кампанія "Сентоні ПРО" цану на Lucky Strike Aroma Ruby. На 20 капеек больш стануць каштаваць некаторыя віды Kent, Pall Mall і Rothmans of London Blue. Цыгарэты Pall Mall (Demi Blue, Demi Azure), Kent Crystal Blue, Rothmans Blue, Lucky Strike узляцяць у цане адразу на 30 капеек.

Падыме цэны на прадукцыю, якую ўвозіць на тэрыторыю краіны, і кампанія "Беларусьгандаль". За цыгарэты марак Rothmans (London Blue, Click Amber, Click Coral, Click Purple, Click Sunrise) давядзецца аддаць на 20 капеек больш, а Lucky Strike (Aroma Red, Aroma Brown, Aroma Yellow) падаражэюць на 30 капеек.

Рост цэн на беларускія цыгарэты звязаны з тым, што акцызы на іх хочуць павысіць да велічыні расійскіх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі