Нурмагамедаў перамог МакГрэгара, але чэмпіёнскі пояс UFC не атрымаў
Расійскі баец Хабіб Нурмагамедаў перамог ірландца Конара МакГрэгара ў матчы UFC, але не атрымаў чэмпіёнскі пояс і ганарар за бой. Прычынай гэтага стала патасоўка, якая адбылася адразу пасля завяршэння паядынка.
Завяршыўшы бой, Хабіб пералез праз клетку ў залу і пачаў высвятляць адносіны з камандай свайго саперніка. А каманда дагестанца зайшла ў клетку і напала там на Конара. Разганяць бойку давялося службе аховы і нават паліцыі.
Пасля Нурмагамедаў запатрабаваў сабе чэмпіёнскі пояс, аднак прэзідэнт UFC Дэйна Уайт не стаў уручаць яму ўзнагароду. Таксама расіяніну не выплацяць ганарар у 2 мільёны долараў за паядынак, пакуль не расследуюць інцыдэнт з патасоўкай.