Нурсултан Назарбаеў сыходзіць з партыі ўлады, якую ўзначальваў 22 гады

Нурсултан Назарбаеў / РІА "Новости"
Нурсултан Назарбаеў / РІА "Новости"

Экс-прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў вырашыў скласці паўнамоцтвы кіраўніка партыі ўлады "Нур Атан", паведаміў прэс-сакратар Назарбаева Айдас Укібай у Twitter.

Назарбаеў абвясціў аб гэтым рашэнні на пасяджэнні палітычнага савета. На яго думку, павінен узначаліць партыю цяперашні прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў. Паўнамоцтвы кіраўніка "Нур Атана" будуць перададзеныя Такаеву па рашэнні з'езду партыі.

"Нур Атан" ("Святло Айчыны") — найбуйнейшая партыя Казахстана. З моманту заснавання ў 1999 годзе яе ўзначальваў Назарбаеў. 81-гадовы Назарбаеў кіруе Казахстанам каля 30 гадоў. Два гады таму ён сышоў з пасады, захаваўшы за сабой у тым ліку пасады старшыні Савета бяспекі і Канстытуцыйнага савета краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі