Сталіцы Казахстана вяртаюць назву Астана

Сталіцы Казахстана вяртаюць назву Астана

Сталіцы Казахстана, якая зараз называецца Нур-Султан у гонар першага прэзідэнта краіны, вяртаюць старую назву — Астана. За гэта аднагалосна выказаліся дэпутаты масліхата (рэгіянальнага парламента).  Сакратар масліхата адзначыў, што вяртанне ранейшага назвы гораду будзе прабачэннем за перайменаванне ў 2019 годзе, паведамляе vlast.kz. 

Раней прэс-сакратар прэзідэнта Казахстана Руслан Жалдзібай казаў, што вярнуць сталіцы назву Астана прасілі людзі на сустрэчах з дэпутатамі. Таксама былі шматлікія звароты грамадзян падчас падрыхтоўкі рэферэндума па праекце новай Канстытуцыі. Калі парламентарыя некалькі дзён тамы выступілі з ідэяй вярнуць сталіцы старую назву, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў  падтрымаў прапанову, але адзначыў, что "вырашальная роля Назарбаева ва ўмацаванні сучаснай дзяржаўнасці Казахстана і станаўленні сталіцы" таксама павінна быць адзначана. Таму "іншыя аб'екты, названыя ў гонар першага прэзідэнта, павінны захаваць свае назвы"

Сталіца Казахстана атрымала назву Нур-Султан у 2019 годзе. Дарэчы,  гэта была прапанова Такаева, які тады толькі заступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі