У Казахстане прэзідэнта будуць абіраць на 7 год, але толькі на адзін тэрмін

У Казахстане прэзідэнта будуць абіраць на 7 год, але толькі на адзін тэрмін

Парламент Казахстана сабраўся на пазапланавае пасяджэнне, каб прыняць папраўкі ў Канстытуцыю, паведаляе выданне vlast.kz. Адна з паправак тычыцца абмяжавання тэрміну прэзідэнцтва. Цяпер кіраўніка краіны будуць абіраць адзін раз на сем гадоў без права наступнага пераабрання. У законапраекце таксама ёсць норма, якая забараняе змяняць тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта і абмежаванні па яго абранні. 

Яшчэ адна з паправак ў Канстытуцыю вяртае былую назву сталіцы Казахстана. Цяпер яна зноў будзе называцца Астана, а не НурСултан. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі