Някляеў збірае подпісы за вуліцу Васіля Быкава ў Мінску

Кампанія “Гавары праўду!” абвясціла аб пачатку акцыі па зборы подпісаў за наданне адной з вуліц сталіцы імя Васіля Быкава. Пра гэта сёння падчас ўскладання кветак да магілы пісьменніка заявіў лідэр кампаніі, паэт Уладзімір Някляеў.
Уладзімір Някляеў: “З 9 мая, з Дня Перамогі мы пачынаем збор подпісаў у падтрымку гэтай акцыі. І завершым яе 22 чэрвеня – у дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Салдатам і пісьменнікам, летапісцам якой быў Васіль Быкаў”.

За гэты час кампанія “Гавары Праўду!” плануе сабраць 50 тысяч подпісаў – столькі, колькі людзей прыйшло ў дзень пахавання Быкава на развітанне з творцам. калі ж, кажа Някляеў, воля столькіх людзей будзе ўладай праігнараваная, то яны збяруць і 100 тысяч подпісаў, і мільён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі