Нямецкая фармацэўтычная кампанія Queisser Pharma адмовілася ад рэкламы на БТ
Нямецкая фармацэўтычная кампанія Queisser Pharma спыніла рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні. Пра гэта паведамляе нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights.
Пад петыцыяй праваабаронцаў, на якую адрэагавала Queisser Pharma, падпісаліся 58 тысяч чалавек.
Queisser Pharma — буйная нямецкая фармацэўтычная кампанія, якая прадстаўленая ў больш чым 50 краінах свету. Самай вядомай іх прадукцыяй з'яўляецца серыя прэпаратаў Doppel herz.
Раней ад рэкламы на БТ адмовіўся шэраг іншых заходніх кампаній — напрыклад, канцэрн Henkel і кампанія Jysk.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.